Адбываецца ператрус у рэдакцыі газеты "Борисовские новости"
Супрацоўнікі барысаўскага РУУС апісваюць аргтэхніку незалежнага выдання, паведамляе "Наша Ніва". У рэдакцыі незалежнай рэгіянальнай газеты "Борисовские новости" адбываецца ператрус. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас. Па яго словах, ператрус ладзяць супрацоўнікі мясцовага РУУС, пры сабе яны мелі ордэр. Нагода – расследаванне справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.
Візіцёры апісваюць аргтэхніку рэдакцыі.
Візіцёры апісваюць аргтэхніку рэдакцыі.