Адкрыццё пазачарговай сесіі парламента апазіцыя пакінула без увагі
Ніякай вулічнай акцыі на гэты дзень апазіцыйныя структуры не рыхтуюць. Яшчэ падчас падрыхтоўкі да жнівеньскага Дня салідарнасці кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч
заявіў, што наступная вулічная акцыя будзе прымеркаваная да 7 верасня.
Менавіта ў гэты дзень пачне працу пазачарговая сесія Палаты
прадстаўнікоў і верагодна, што на ёй будзе прызначана дата правядзення
прэзідэнцкіх выбараў. Але, як паведаміў Еўрарадыё 6 верасня сам
Івашкевіч, акцыі не будзе.
Івашкевіч: “Не зарганізаваўся аргкамітэт з прадстаўнікоў іншых дэмакратычных сілаў. Таму яны вырашылі, а я пагадзіўся, што гэта трэба рабіць, прывязваючы да канца кампаніі па збору подпісаў. Каб было больш прысутных у ланцугу неабыякавых людзей, трэба правесці шырокую агітацыйную кампанію. Збор подпісаў такой кампаніяй можа быць”.
Па словах палітыка, гэтай акцыяй арганізатары плануюць прыцягнуць увагу да дэмакратычнасці будучых прэзідэнцкіх выбараў і ў чарговы раз – да пытання зніклых.