Адміністрацыя ЕГУ адказала апанентам з Сената

“Нягледзячы на рэзкія заявы, што сыходзяць з Сената сёння, адміністрацыя застаецца перакананай, што халодныя галовы пераважаць", — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай праз прэс-службу Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.



Прарэктар Удрыс кажа, што прапанова адміністрацыі застаецца ранейшай — абмеркаваць канфліктныя пытанні з Сенатам калегіяльным спосабам праз спецыяльную камісію.  



Акрамя таго, Удрыс заяўляе, што адміністрацыя ЕГУ сама запрасіла даследаванне Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, каб вызначыць сферы, якія трэба палепшыць.



Рэктарат ЕГУ звольніў старшыню Сената, Сенат патрабуе адстаўкі рэктара



Фота — svaboda.org