Адмова ад вяртання нафтапошлінаў Расіі можа прынесці 2,5 мільярда

Ён адзначыў, што вылічыць суму, якая паступіць у беларускі бюджэт у выглядзе нафтапошлінаў ў 2015 годзе, складана. "Шэраг фактараў на гэта будуць уплываць - кошты на нафту, кошык нафтапрадуктаў на экспарт. Аднак усе разлікі паказваюць, што Беларусь атрымае ў 2015 годзе акрамя тых 1,5 млрд. долараў, аб якіх была дасягнутая дамоўленасць пры падпісанні еўразійскай дамовы ў траўні, яшчэ не менш за 1 млрд. у сувязі са стратамі, якія маглі б узнікнуць з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расіі", - растлумачыў Румас.

Пакуль жа Беларусь цалкам пералічвае ў расійскі бюджэт вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты і экспартаваныя за межы Мытнага саюза. У 2013 годзе Беларусь пералічыла ў расійскі бюджэт у выглядзе вывазных пошлін на нафтапрадукты 3,3 мільярда долараў, паведамляе БелаПАН.