“Адназначнага рашэння” адносна Ю.Пунтуса няма”
“Адназначнага рашэння” адносна галоўнага трэнера нацыянальнай футбольнай зборнай пакуль няма. Пра гэта паведаміў 22 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Генадзь Аляксеенка.
Ён адзначыў, што пытанне пра трэнера абмяркоўваўся на яго нядаўняй сустрэчы са старшынём Беларускай фэдэрацыі футбола Генадзем Нявыгласам.
Напярэдадні ў Мінску адбылося пасяджэнне пры ўдзеле трэнераў і кіраўнікоў клубаў вышэйшай лігі, на якім цяперашні галоўны трэнер нацыянальнай каманды Юры Пунтус выступіў са справаздачай. “Выступ прызнаны незадавальняючым, заданне не выкананае.
Як прынята ў такіх выпадках, была пададзеная заява аб адстаўцы, якую разгледзіць выканкам фэдэрацыі”, - паведаміў Г.Аляксеенка.
Ён дадаў, што ў Беларусі “вузкае кола” тых, з каго можна выбіраць галоўнага трэнера зборнай і не выключыў, што федэрацыя будзе запрашаць замежнага спецыяліста.
Праўда, трэба будзе вызначыцца, калі трэба запрашаць трэнера – цяпер, калі нічога ня свеціць, альбо ў новым адборачным цыклі.