Адну з вуліц у Рыме назавуць у гонар Ганны Паліткоўскай
Мэр Рыма Вальтар Вялтроні
паведаміў, што неўзабаве адна з вуліц Вечнага горада будзе названая ў
гонар Ганны Паліткоўскай, перадае РИА "Новости". "У сувязі з нашай місіяй горада свету і дыялогу, жадаю пацвердзіць, што завершаная адміністрацыйная працэдура па пытанні аб прысвячэнні адной з вуліц Ганне Паліткоўскай.
Праз некалькі тыдняў адно з месцаў у Рыме будзе насіць імя расійскай жанчыны, журналісткі, якая сваім жыццём заплаціла за сваё прафесійнае і грамадзянскае імкненне сцвярджаць дэмакратыю ва ўласнай краіне", – заявіў Вялтроні.