Адпачынак "на роды" стане даўжэйшым?

У Беларусi плануецца разгледзець варыянты дадатковага стымулявання нараджальнасцi. Пра гэта паведамiла начальнiк аддзела народанасельнiцтва, сямейнай i гендарнай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Аляксандра Лiсоўская.
Паводле яе слоў, з наступнага года плануецца павелiчэнне дапамогi на догляд дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў да 100 адсоткаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. Апроч таго, цяпер разглядаюцца варыянты выканання даручэння Савета Мiнiстраў аб прыняццi дадатковых захадаў стымулявання нараджальнасцi.

Адна з прапаноў тут датычыцца павелiчэння працягласцi водпуску па цяжарнасцi i родах на два тыднi. Адначасова плануецца вывучыць вопыт стымулявання нараджальнасцi ў iншых краiнах, у прыватнасцi, праграму "мацярынскага капiталу". Праўда, сцвярджаць, што ён будзе ўведзены ў Беларусi, пакуль заўчасна, паведамляе “Звязда”.