Адразу пасля пажарнай інспекцыі ў вёсцы згарэла дзіця
У нядзелю 12 ліпеня, ў вёску Мішневічы Шумілінскага раёна завітала пажарная інспекцыя. Інспектары абыйшлі двары, асаблівую ўвагу звярнулі на праблемныя сем’і, дзе не выконваюцца правілы пажарнай бяспекі. Адной з такіх, шматдзетнай сям’і мясцовых даяркі ды ветэрынара, нават выдалі паперу, дзе пералічылі 10 пунктаў, па якіх сям’я парушыла бяспеку.
А ўвечары на двары загарэўся хлеў. Дарослыя кінуліся выганяць курэй ды коз, зусім забыўшыся на сына-другакласніка (старэйшыя дзеці былі хто ў летніку, хто гасцяваў у бабулі). Толькі пасля таго, як прыехалі пажарныя, патушылі хлеў ды разабралі згарэлы дах, дзіцёнка знайшлі мёртвым. Дарэчы, прафілактычныя рэйды па ўсёй Віцебскай вобласці былі арганізаваныя пасля таго, як 8 ліпеня у Віцебскім раёне загінула двое дзяцей, што бавіліся ў хаце з запальнічкай. Разам з малымі загінуў і бацька, які кінуўся выцягваць іх з полымя.