АДС працягне "антыкрызісную" інфармацыйную кампанію

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы працягнуць інфармацыйную кампанію па данясенні да грамадзян краіны сваіх антыкрызісных прапаноў. Такое рашэнне было агучанае на пасяджэнні прэзідыума палітрады АДС.
Нагадаем, на працягу тыдня актывісты выходзілі на прахадныя фабрык, заводаў, на рынкі і ў гандлёвыя цэнтры, дзе раздавалі тысячы ўлётак з Антыкрызіснай платформай АДС, а таксама асобнікі незалежных газет "Народная воля", "Новы час", "Товарищ".

І калі раней кожная структура кааліцыі праводзіла такія акцыі самастойна, то ў далейшым гэта будзе адзіная інфармацыйная кампанія, цытуе словы лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі БелаПАН.