Адсутнасць пакояў для курцоў выклікала пажар у Магілёўскім універсітэце
У інтэрнаце Магілёўскага ўніверсітэта харчавання здарыўся пажар. Прычынай яго сталіся... дзеянні пажарнікаў. Ад пачатку года барацьбіты з агнём зачынілі ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах усе пакоі для палення. Таму студэнт, якому ўначы захацелася папаліць, мусіў скарыстацца прыбіральняй. Незагашаны недапалак ён выкінуў у сметніцу, якая потым загарэлася.
У выніку прыбылыя пажарнікі эвакуіравалі амаль 600 чалавек, і крыніца пажару была ліквідаваная. Студэнтам, якія жывуць з "падпальшчыкам" у блоку, далі вымовы — маўляў, за тое, што адразу не засведчылі, хто паліў. Самога вінаваўцу з інтэрнату выселілі, паведамляе сайт "Бюлетэнь-Онлайн".