Адвакат абскардзіў прысуд вядомаму спеваку Віктару Каліне
Прысуд выканаўцу Віктару Каліне і яго жонцы абскарджаны 22 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе, паведаміў БелаПАН адвакат спевака Алег Дубавец. Нагадаем, 12 чэрвеня суд Першамайскага раёну Мінска асудзіў Віктара Каліну да пяці з паловай год пазбаўлення волі, а яго жонку Святлану – да 4,5 год турмы.
Супругаў прызналі вінаватымі па ўсіх артыкулах абвінавачвання. В.Каліну – у арганізацыі махлярства ў асабліва буйным памеры, арганізацыі заведама ілжывага даносу і заведама ілжывага паказання, а яго жонку – у здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры.
Суд абавязаў іх выплаціць дзяржаве панесеныя страты ў памеры амаль 28 млн. рублёў і страхавой кампаніі "B&B Insurance Co" 71 млн. рублёў.
Для кампенсавання стратаў прадугледжаная канфіскацыя маёмасці.