Адзін з “польскіх шпіёнаў” змяніў свае паказанні

Справа “польскіх шпіёнаў”, якую разглядае Вярхоўны Суд, магчыма, развальваецца. Чакалася, што прысуд будзе абвешчаны 12 верасня.

Аднак сёння адзін са “шпіёнаў” у сваім апошнім слове нечакна памяняў свае паказанні. Хто менавіта, у прэс-службе Вярхоўнага Суда не паведамляюць. Нагадаем, працэс адбываецца пры зачыненых дзявярах. Магчыма, што дата вынясення прысуду стане вядомая заўтра.

Радыё Свабода