Aerosmith падстрахаваліся падчас турнэ

Рокеры Aerosmith анансавалі даты летняга гастрольнага тура па ЗША, які ахопіць 19 гарадоў, у 11-ці з якіх на разагрэве выступіць экс-вакаліст Van Halen Сэмі Хагар.


Запрашэнне Хагара – свайго роду падстрахоўка для Aerosmith: а што, калі зноў занаровіцца іх уласны фронтмэн Стывен Тайлэр. Вось і будзе кім яго замяніць пры неабходнасці – каб не расчароўваць прыхільнікаў вымушанай адменай канцэртаў, як гэта ўжо здаралася раней.

Нагадаем, што напачатку гэтага года Aerosmith перажылі сур'ёзны крызіс, выкліканы канфліктам у гурце. Вакаліст каманды Стывен Тайлэр, не папярэдзіўшы сваіх калег, пажадаў узяць двухгадовы адпачынак і заняцца сваёй сольнай кар'ерай – што катэгарычна не спадабалася Джо Пэры, Брэду Уітфарду, Тому Хэмілтану і Джоўі Крамеру.

Канфлікт разросся да такой ступені, што музыкі прыстрашылі ўзяць на месца Тайлэра іншага вакаліста – і нават пачалі праслухоўванне кандыдатаў. Аднак да разрыву справа не дайшла – Тайлэр зразумеў сваю памылку і вярнуўся ў «сям'ю».

Турнэ Aerosmith пад назвай Cocked, Locked, Ready To Rock стартуе 23 ліпеня ў Оклэндзе і скончыцца 4 верасня ў Анкасвіле. Перад пачаткам амерыканскіх гастроляў Aerosmith плануюць таксама адыграць серыю канцэртаў у Еўропе – на працягу чэрвеня іх можна будзе ўбачыць у Швецыі, Вялікабрытаніі, Румыніі, Грэцыі, Іспаніі і Італіі.

Фота: ientertainmentblogs.com