Агенцтва Fitch падвысіла рэйтынг беларускага “БПС-Банка”
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch падвысіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта ў замежнай валюце беларускага “БПС-Банка” да ўзроўня “B” з “B-“ і рэйтынг падтрымкі з “5” да “4”, паведамляе сайт “Банки.ру”. Гэта сталася вынікам набыцця часткі банка ў 93,3% Ашчадбанкам Расіі (рэйтынг “BBB” / прагноз “негатыўны”) ва ўладаў Беларусі. Дарэчы, па доўгатэрміновым рэйтынгу прагноз агенцтва Fitch “негатыўны”.
“БПС-Банк” створаны ў 1991 годзе. Ён займае 4-е месца сярод 31 крэдытнай установы Беларусі па памеры актываў. Капітал банка — 210 млн. долараў, прыбытак за першае паўгоддзе — 13 млн. Дзяржаве належыла больш за 95% акцыяў.