Агенты сербскіх спецслужбаў хадзілі на прыём да "доктара" Караджыча
Агенты сербскіх спецслужбаў змаглі арыштаваць былога лідэра баснійскіх сербаў 64-гадовага Радавана Караджыча дзякуючы складанай аперацыі, падчас якой ім, сярод іншага, даводзілася выдаваць сябе за пацыентаў, піша брытанская газета "Дэйлі тэлеграф".
На след спецслужбы напалі дзякуючы тэлефоннаму званку: невядомы параіў звярнуць увагу на спецыяліста па альтэрнатыўнай медыцыне Драгана Дабіча, бо "яго голас вельмі нагадвае Караджыча".
З траўня гэтага года каля 50 агентаў вялі кругласутачнае назіранне за Дабічам. Нарэшце, каб пераканацца, што яны маюць справу з Караджычам, двое агентаў запісаліся да "лекара" на прыём. Падчас медыцынскага агляду ім удалося ўзяць для правядзення аналізу некалькі валасоў падазраванага. Праверка ДНК пацвердзіла, што Дабіч і Караджыч — адзін і той жа чалавек.
"Інтэрфакс"