Ахвотных набыць гасцініцу ў цэнтры Мінска не знайшлося
Правядзенне конкурсу па продажы гасцінічнага комплексу "Спорт", які размешчаны на вуліцы Якуба Коласа, было запланаванае на 14 траўня. Аднак жадаючых набыць яго пакуль не знайшлося. Пра гэта распавяла дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Наталля Жарнасек:
"Выставілі за 10,5 мільярдаў рублёў гасцінічны комплекс "Спорт" на Якуба Коласа з абавязаннямі пагашэння запазычанасці і рэканструкцыі гасцініцы. На першую дату конкурсу, ён 14 траўня павінен адбыцца, а прыём заявак скончыўся 5 траўня, пакуль заявак не было".
Сярод іншых умоў продажу комплексу — захаванне профіля яго дзейнасці на працягу 5 гадоў, а таксама інвеставанне ў яго не меней 5 мільёнаў долараў у капітальны рамонт.