Ахвяра святара-педафіла судзіцца з Папам Рымскім

Мужчына, які сцвярджае, што ў дзяцінстве стаў ахвярай амерыканскага святара-педафіла, падае ў федэральны суд ЗША пазоў да Папы Рымскага Бенедыкта XVI і Ватыкана. Ягоныя адвакаты дамагаюцца, каб Каталіцкі касцёл апублікаваў усе дакументы, якія датычаць выпадкаў сэксуальных дамаганняў з боку святароў. Пазоўнік заяўляе, што яго дамагаўся стары святар Лоўрэнс Мёрфі, інфармуе Onet.pl.

Гэтага святара вінавацяць у сэксуальных дамаганнях двухсот дзяцей падчас 20-гадовай службы у школе для глухіх дзяцей ў горадзе Мілуокі. Яго ніколі не пераследавалі і не пазбаўлялі сану, хаця адна з яго ахвяраў скончыла жыццё самагубствам.