Акцыі салідарнасці з палітвязнямі зноў пройдуць па ўсім свеце
Беларусы зноў выкажуць салідарнасць з арыштаванымі кандыдатамі ў прэзідэнты, журналістамі і актывістамі дэмакратычнага руху.
Акцыя салідарнасці пройдзе 30 студзеня ў 18-00 побач з цэнтральнаым ўваходам ў будынак КДБ у Мінску, перадае Хартыя-97.
Падтрымаць вязняў КДБ прыйдуць сваякі, сябры, калегі і звычайныя беларусы.
Аналагічныя акцыі пройдуць у розных гарадах свету.
Нагадаем, у турмах за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта 19 снежня, усё яшчэ знаходзіцца не меней 30 чалавек.