Акцыі ў дзень салідарнасці прайшлі ў Чэхіі, Польшчы і Украіне
У Дзень салідарнасці з Беларуссю 16 жніўня ў Празе раздавалі ўлёткі на чэшкай і англійскай мовах пад назвай “Беларусь: апошняя дыктатура ў Еўропе” пра зніклых апанентаў рэжыму А.Лукашэнкі і пра дзейнасць апазіцыі. У Варшаве прайшоў пікет салідарнасці каля прэзідэнцкага палацу і помніку Адаму Міцкевічу. Пікетоўцы трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і плааты з надпісамі “Свабоду палітвязням” і “Дыктатара ў турму”.
Ва Украіне акцыя ў Дзень Салідарнасці з палітычнымі вязнямі, зніклымі і іх сем’ямі прайшла на беларуска-украінскай мяжы. Актывісты ўкраінскай ініцыятывы “Салідарнасць” раздавалі ўлёткі і дыскі з фільмам Ю.Хашчавацкага “Плошча”, паведамляе “Хартыя-97”.