Акцыя "Дзень без аўтамабіля" праходзіць сёння ў Беларусі

Сёння ў Беларусі праходзіць акцыя “Дзень без аўтамабіля”. Жыхароў нашай краіны заклікаюць не карыстацца ўласным транспартам і перасесці на грамадскі, або, яшчэ лепш, — на ровары.
Па інфармацыі БЕЛТА, на сёння ў краіне налічваецца 3 мільёны 200 тысяч машын і матацыклаў, і лічба гэтая з кожным годам павялічваецца на 3-4%. Летась у атмасферу было выкінута 1,2 мільёна тон забруджвальных рэчываў.

Дарэчы, менавіта ў мінулым годзе ў Беларусі ўпершыню прайшла акцыя “Дзень без аўтамабіля”. Тады дзякуючы ёй за адзін дзень у атмасферу было выкінута на 400 тон забруджвальных рэчываў менш, чым звычайна.