Акцыю "Цвярозы кіроўца" праводзіць ДАІ Мінскай вобласці
Прафілактычную акцыю "Цвярозы кіроўца" ладзяць супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці, паведамляе "Минск Новости". Да 31 ліпеня міліцыянеры актыўна шукаюць нецвярозых кіроўцаў. Побач з імі працуюць прадстаўнікі перасоўных наркалагічных пунктаў. Штодня на Міншчыне затрымліваюць 40-50 нецвярозых людзей за рулём. Парушальнікі плацяць штраф у памеры ад 15 да 35 базавых велічыняў.