Аксэль Роўз аспрэчыў чуткі пра уз'яднанне "класічных" Guns N'Roses

Лідэр Guns N'Roses Аксэль Роўз аспрэчыў чуткі пра уз'яднанне гурта ў класічным складзе, паведамляе Blabbermouth. "Калі табе ілгалі столькі гадоў, становіцца проста немагчыма ва ўсім гэтым разабрацца", - заявіў Роўз, падкрэсліўшы, што зараз засяроджаны на працы з цяперашнім складам каманды.

11 снежня лідэр калектыва парушыў маўчанне і апублікаваў адказы на пытанні прыхільнікаў, размешчаныя на сайтах MyGNR.com і Here Today... Gone To Hell!

Спявак не выключыў магчымасці выпуску ў хуткім часе наступнага альбома Guns N'Roses. Паводле слоў Роўза, альбом "Chinese Democracy", які выйшаў 23 лістапада, заўсёды ўяўляўся яму падвойным. Аднак ад пытання пра наяўнасць пакінутага за межамі кружэлкі гатовага матэрыялу Аксэль Роўз ухіліўся.

У найбліжэйшыя два тыдні ў эфіры павінен з'явіцца відэакліп на песню "Better".

Тым часам, продажы альбома "Chinese Democracy" зваліліся з 261 тысячы асобнікаў за першы тыдзень да 57 тысяч за апошні. Прадстаўнікі рэкорд-лэйбла Geffen Records вінавацяць Аксэля Роўза ў нежаданні падтрымаць выхад альбома супрацоўніцтвам са СМІ.

Фота: www.nrk.no