Актывіста аргкамітэта БХД запрасілі на гутарку ў КДБ

Андрэя Любенчука, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", па тэлефоне папрасілі цягам 20 студзеня "зайсці, паразмаўляць" ва Упраўленне Камітэта дзяржбяспекі па Брэсцкай вобласці. Тэму меркаванай гутаркі актывісту не паведамілі.