Актывіста звольнілі за працу ў выбарчай камісіі?
На паседжанні прафкама УП "Мінгарсвет" прынята рашэнне пра звальненне прыхільніка Руху "За Свабоду" Юрася Шпака-Рыжкава за прагулы, паведамляе сайт Мілінкевіча. Паседжанне сябраў прафкама з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі прадпрыемства адбылося 10 студзеня. Паводле пратакола паседжання, прафкам прыняў рашэнне "даць згоду на звальненне за прагулы без паважлівых прычынаў". Адміністрацыя прадпрыемства мяркуе, што актывіст прагуляў працу з 14 па 17 снежня.
Прафкаму была прадстаўлена даведка ад старшыні ўчасктовай выбарчай камісіі № 4 аб тым, што Шпак-Рыжкаў з 14 па 16 снежня знаходзіўся на выбарчым участку. Ён выконваў абавязкі сябра камісіі, што праўда, з уласнай ініцыятывы. 17 снежня актывіст прысутнічаў на паседжанні адміністрацыйнай камісіі Ленінскага райвыканкама, дзе было прынятае рашэнне пра яго выключэнне з выбарчай камісіі за яго празмерную грамадзянскую актыўнасць.