Актывістаў “Маладога фронту” выкрадалі супрацоўнікі “Алмазу”?
Маладафронтаўцы Наста Палажанка і Дзяніс Карноў па фота апазналі чалавека, які кіраваў іх выкраданнем сёлета 25 сакавіка. Нагадаем, што ў той дзень невядомыя людзі спынілі таксоўку, у якой ехалі моладзевыя актывісты, высадзілі кіроўцу і на ёй жа вывезлі маладых людзей за межы Мінску. Пры гэтым Дзяніса моцна збілі, у яго адабралі грошы і парэзалі джынсы.
Доўгі час пракуратура адмаўлялася распачынаць крымінальную справу па звароце маладафронтаўцаў з-за адсутнасці складу правапарушэння. У выніку Наста і Дзяніс пераглядзелі велізарную колькасць фота і апазналі аднаго з нападнікаў. На іх думку, гэта супрацоўнік спецпадраздзялення "Алмаз" Аляксандр Леаненка.
Наста Палажанка: "Мы пачалі шукаць людзей, якія былі звязаныя з выкраданнем Завадскага, якія былі звязаныя са збіццём Казуліна. Дзякуючы гэтаму пошуку думаем, што менавіта гэты чалавек выкрадаў нас з Дзянісам і менавіта гэты чалавек быў галоўны ў той групоўцы".
Цяпер маладафронтаўцы падалі заявы ў пракуратуру і міліцыю, патрабуючы працягнуць расследаванне па справе іх выкрадання.