"Акупацыю" беларускага консульства ў Пецярбургу перапыніў абед?
Анархісты правялі ў памяшканні консульства паўтары гадзіны і сышлі, калі пачаўся абедзенны перапынак.
29 верасня чатыры расійскія анархісты прыйшлі ў беларускае аддзяленне амбасады ў Санкт-Пецярбургу. Яны патрабавалі вызваліць закладнікаў у Беларусі. Якіх закладнікаў, не ўдакладнялі.
Як паведамілі Еўрарадыё ў Санкт-Пецярбургскім аддзяленні амбасады, анархісты настойвалі на спатканні з консулам. Але ўсё кіраўніцтва ў гэты дзень адсутнічала.
Супрацоўніца амбасады: "Яны зладзілі невялікі дэмарш. Трымаліся за прылавак і казалі, што ўвесь час будуць тут сядзець. Калі пачаўся перапынак на абед, яны сышлі. Яны хацелі перадаць ліст консулу. Нікому гэты ліст не давалі. Настойвалі, каб ён быў перададзены консулу асабіста ў рукі".
Рашэнне аб далейшых дзеяннях з нагоды няўдалага захопу будынку прыме кіраўніцтва беларускага аддзялення амбасады ў Санкт-Пецярбургу.
Нагодай для эскапады расійскіх анархістаў стаў напад на расійскую амбасаду ў Мінску 30 жніўня. Адказнасць за яго ўзялі на сябе невядомая дагэтуль групоўка анархістаў “Сябры Свабоды”. Гэта выклікала шматлікія затрыманні сацыяльных актывістаў у Беларусі. На сёння за кратамі застаюцца тры чалавекі - Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Ігар Трухановіч.
Фота: ДипИнфо