Алег Сурган на волі
З Аршанскай калоніі на волю выйшаў сябра руху "Маладая Беларусь" Алег Сурган, піша "Народная воля". Нагадаем, Алега Сургана затрымалі ў Віцебску, калі ён спрабаваў вывесіць бел-чырвона-белы сцяг. Актывіста абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам і пакаралі зняволеннем.
Алег Сурган выйшаў на волю з Аршанскай папраўчай калоніі з воклічам "Жыве Беларусь!". Яго сустракалі паплечнікі - лідэр руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч, каардынатарка па рэгіёнах Наста Машчава і сваякі.