Алесь Разанаў і Віктар Маркавец судзяцца з МТС з-за яйка
Паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркевіч настойваюць на тым, што аператар мабільнай сувязі “МТС” выкарыстаў у якасці брэнду кампаніі створаны імі супольна графічны вобраз — “яйкаквадрат”. Па словах спадара Маркаўца, у судзе яны будуць патрабаваць толькі прызнання факту выкарыстання іх сумеснага твора. 27 жніўня адбылася сустрэча бакоў.
Мастак і паэт прадставілі свае доказы — тэлефільм, прысвечаны прэзентацыі выставы “яйкаквадратаў”, што дэманстраваўся ў 1992 годзе.
На першай сустрэчы прадстаўнік МТС адмовіўся ад міравой на той падставе, што недастаткова азнаёміўся з матэрыяламі справы. Наступная сустрэча прызначаная на 11 верасня. Новы брэнд кампаніі МТС з’явіўся ў траўні 2006 года. Распрацавала яго брытанскае брэндынгавае агенцтва Wolff Olins.
“Наша ніва”