Алеся Граф абараніла тытул чэмпіёнкі свету па боксе
Немка беларускага паходжання Алеся Граф 4 ліпеня абараніла тытул чэмпіёнкі свету па боусе ў другой найлягчэйшай вазе па версіях WIBF і GBU. Яе саперніцай была амерыканка Тэры Лін Круз. Паядынак працягваўся ўсе дзесяць раўндаў і завяршыўся перамогай Граф падзеленым рашэннем суддзяў, інфармуе сайт sportbox.ru. Двое суддзяў выставілі лік 96-93 і 95-94 на карысць чэмпіёнкі. Трэці аддаў перамогу амерыканцы з лікам 95-94. Пры гэтым, у шостым раўндзе Алеся Граф пабывала ў накдаўне.
Каментуючы сітуацыю, нямецкі часопіс Bild адзначыў, што Алесі Граф для абароны тытулаў WIBF і GBU спатрэбілася скандальнае рашэнне суддзяў.
Каментуючы сітуацыю, нямецкі часопіс Bild адзначыў, што Алесі Граф для абароны тытулаў WIBF і GBU спатрэбілася скандальнае рашэнне суддзяў.