Алімпійскі агонь прывезлі ў Аман, яго ўжо чакае Пакістан
Працягваецца эстафета перадачы Алімпійскага агня па розных краінах свету. З Танзаніі паходня была прывезеная ў султанат Аман. Аднак эстафета па вуліцах сталіцы Амана Маскаце пройдзе толькі вечарам,
бо ўдзень трымаецца высокая тэмпература - больш за 40 градусаў.
Наступнай краінай, якая прыме Алімпійскі агонь, будзе Пакістан,
інфармуе ИТАР-ТАСС.