Алімпійскі агонь запалены на Эвэрэсце

Частка асноўнага агменю пекінскай Алімпіяды 2008 дастаўленая на самую высокую кропку свету - гару Джамалунгма (Эвэрэст). Гэта адбылося ў 4 гадзіны раніцы па беларускім часе. Упершыню ў гісторыі алімпійскі агонь падняты на такую вышыню.

Дастаўленая на пік частка агменю была аддзеленая ад асноўнага ў Пекіне, куды агонь прыбыў з Грэцыі. Асноўная частка агменю скончыла замежнае "турнэ" і цяпер рушыць эстафетай па 113 гарадах Кітая.

"Інтэрфакс"