Аляксандр Андрыеўскі ўзначаліў савет Федэрацыі хакею Беларусі

Адзін з настаўнікаў мінскага “Дынама” і нацыянальнай зборнай краіны Аляксандр Андрыеўскі абраны старшынём савета Федэрацыі хакею Беларусі, паведамляе БЕЛТА. На пасаду старшыні трэнерскага савета акрамя спадара Андрыеўскага былі вылучаныя тры кандыдатуры: галоўны трэнер зборнай Беларусі Эдуард Занкавец, кіраўнік мінскага “Юнацтва” Міхаіл Захараў і вядомы дзіцяча-юнацкі трэнер Валеры Еўдакімаў.

Але ж Еўдакімаў і Захараў узялі самаадвод, а Занкавец адзначыў, што можа з’ехаць на працу ў замежны клуб і таму не будзе мець магчымасці прысутнічаць на ўсіх пасяджэннях савета. Такім чынам, старшынём савета стаў трэнер мінскага “Дынама” Аляксандр Андрыеўскі.