Аляксандр Глеб стаў новым капітанам зборнай па футболе
Новым капітанам зборнай Беларусі па футболе прызначаны паўабаронца лонданскага “Арсенала” Аляксандр Глеб. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў галоўны трэнер нашай каманды Бернд Штанге.
Трэнер адзначыў, што Глеб упершыню за сваю кар’еру выступіць у ролі капітана. На думку Штанге, былы лідэр зборнай Сяргей Штанюк — выдатны гулец, які шмат зрабіў для беларускага футбола, але мусіць саступіць дарогу маладым.
Акрамя таго ў зборнай адбыліся і іншыя змены. На матч з Ізраілем не прыедуць гульцы расійскага чэмпіянату Віталь Булыга і Аляксандр Кульчы. На замену быў выкліканы Павел Платонаў з барысаўскага БАТЭ.