Аляксандр Глеб возьме прозвішча жонкі, "калі будзе зусім дрэнна"

Анастасія Касянкова, жонка футбаліста Аляксандра Глеба і былая удзельніца гурта "Топлес", не выключае, што муж возьме яе прозвішча. У інтэрв'ю часопісу Sexus, якое цытуе сайт "Мы", Касянкова сказала наступнае: "Магчыма, рана або позна муж возьме маё прозвішча. Мы з ім гэтую тэму ўжо абмяркоўвалі, і Саша сказаў, што, калі зусім усё будзе дрэнна, ён пачне нанова. Вернецца ў чэмпіянат Беларусі і будзе выступаць пад прозвішчам Касянкоў".