Аляксандр Глеб забіў свой першы мяч за "Бірмінгем" у прэм’ер-лізе

Сёння, 4 студзеня, "Бірмінгем Сіці" ў матчы 22-га тура англійскай прэм’ер-лігі гуляў на выездзе з "Блэкпулам" і выйграў з лікам 2:1.

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб адкрыў лік на 24-й хвіліне. На 82-й беларуса замянілі (пры ліку 1:1), а на 89-й пераможны лік усталяваў у матчы Скот Дан.

Зараз "Бірмінгем" дзеліць 13-16-я месцы з "Эвертанам", "Уэст Бромвічам" і "Фулхэмам", усе каманды маюць па 22 пункты, у "Бірмінгема" 4 перамогі, 10 нічыіх і 6 паразаў.

Гэта першы гол Глеба за "Бірмінгем" (у Англію беларус вярнуўся ўлетку) у прэм’ер-лізе (у 13 матчах), таксама ў беларуса ёсць галявы пас і адзін мяч за клуб у матчы Кубка Лігі (21 верасня супраць «МК Донс»), паведамляе "Наша Ніва".