Аляксандр Кульчы — найлепшы футбаліст Беларусі 2009 года

Абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі і расійскага клуба "Растоў" Аляксандр Кульчы названы найлепшым футбалістам нашай краіны 2009 года. Пра гэта было аб'яўлена на выніковым паседжанні выканкама Беларускай федэрацыі футбола. Лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі стаў нападаючы барысаўскага БАТЭ Сяргей Крывец. У сваіх амплуа лепшымі былі прызнаныя варатар Сяргей Верамко (БАТЭ), абаронца Ігар Шытаў (БАТЭ), паўабаронца Дзмітрый Ліхтаровіч (БАТЭ), нападаючы Каліжуры Майкон ("Гомель"), паведамляе "Интерфакс-Запад".