Аляксандр Лукашэнка адкрываў у Мінску "Прэзідэнт-гатэль" (фота, відэа)

Лукашэнку азнаёмілі з функцыянавальнымі магчымасцямі гатэля і арганізацыяй яго працы. Ён агледзеў некалькі нумароў, басейн, рэстараны, кангрэс-хол "Мінск". "Добрая, прыстойная гасцініца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым, ён сказаў, якія недахопы трэба ліквідаваць.


БЕЛТА нагадвае, што 11-павярховы будынак "Прэзідэнт-гатэля" быў узведзены на месцы гасцініцы "Кастрычніцкая" (работы працягваліся ад студзеня 2011 года). Паведамляецца, што новы гатэль можа размясціць удвая больш пастаяльцаў, чым колішні. Мяркуецца, што ў ім будуць праводзіцца на высокім дзяржаўным узроўні мерапрыемствы па прыёме і абслугоўванні афіцыйных дэлегацый замежных краін.

У "Прэзідэнт-гатэлі" з'явіліся Талер, Дукат, Магнат, Сенатар і Прэм'ер