У "Прэзідэнт-гатэлі" з'явіліся Талер, Дукат, Магнат, Сенатар і Прэм'ер
У пятніцу ў Мінску ўрачыста адкрылі новы гатэль. У цырымоніі ўдзельнічаў Аляксандр Лукашэнка.
11-павярховы будынак "Прэзідэнт-гатэля" быў узведзены на месцы гасцініцы "Кастрычніцкая". Паведамляецца, што новы гатэль можа размясціць удвая больш пастаяльцаў, чым колішні. Мяркуецца, што ў ім будуць праводзіцца на высокім дзяржаўным узроўні мерапрыемствы па прыёме і абслугоўванні афіцыйных дэлегацый замежных краін.
На сайце новага гатэлю змешчаны план "канферэнц-паверха". З яго відаць, што канферэнц-залы маюць назвы "Консул", "Сенатар", "Прэм'ер" і "Магнат". Пакоі для перамоваў называюцца "Дукат" і "Талер". "Кангрэс-хол" атрымаў назву "Мінск".
Аляксандр Лукашэнка адкрываў у Мінску "Прэзідэнт-гатэль" (фота, відэа)

