Аляксандр Лукашэнка ляціць у Казахстан

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіруецца сёння з працоўным візітам у Казахстан. БЕЛТА нагадвае, што ў панядзелак, 5 ліпеня, ён прыме ўдзел у паседжанні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюзу) ў Астане. Таксама плануецца ўдзел Лукашэнкі ў мерапрыемствах, прымеркаваных да юбілея прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.