Аляксандр Лукашэнка на зімовую Алімпіяду не збіраецца

Аляксандр Лукашэнка вярнуўся са Швейцарыі і працуе ў звычайным рэжыме. Аднак у Канаду, каб падтрымаць нашых спартоўцаў на Алімпіядзе, беларускі кіраўнік ехаць не плануе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі. Павел Лёгкі: “Ды ён ужо два дні як тут. Працоўныя сустрэчы, усё нармальна. Прэзідэнт на месцы, прэзідэнт працуе. У кіраўніка дзяржавы планаў наведвання Алімпіяды, у кожным выпадку ў найбліжэйшай перспектыве, няма”.