Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Кітай

Лукашэнка прабудзе ў Кітаі да 17 ліпеня. У рамках візіту запланаваныя сустрэчы з Сі Цзіньпінам, прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам. Плануецца падпісанне сумеснай дэкларацыі і больш як 20 двухбаковых дамоваў, пратаколаў і кантрактаў.

Апошні раз Лукашэнка быў у Кітаі з працоўным візітам у кастрычніку 2010 года. Падчас гэтага візіту Беларусь і КНР падпісалі пакет з 13 дакументаў па рэалізацыі сумесных праектаў на агульную суму 3,5 мільярдаў долараў, нагадвае БелаПАН.

Сі Цзіньпін наведваў Беларусь у сакавіку 2010 года — тады ён быў намеснікам старшыні КНР.