Аляксандр Лукашэнка сёння прывязе ў Ліду прызы і падарункі

Ліду сёння наведае Аляксандр Лукашэнка. На фестывалі-кірмашы "Дажынкі" ён уручыць каштоўныя прызы і падарункі, паведамляе Першы тэлеканал.
Старшым камбайнерам, якія занялі першае месца, дастануцца легкавыя аўтамабілі. Калі на верхнюю прыступку п'едэстала яны ўжо падымаліся год таму, то замест машыны будзе камп'ютар і прэмія 9 мільёнаў рублёў. Лепшыя галоўныя аграномы і інжынеры, акрамя ганаровага дыплома, будуць таксама адзначаны грашовай прэміяй, якая сёлета складае 5 мільёнаў рублёў.

30 мільёнаў рублёў будуць прысуджаны сельскагаспадарчым арганізацыям, якія занялі першае месца, а лепшыя ва ўборцы ўраджаю раёны стануць багагацейшымі на 50 мільёнаў.

Бяспеку на фестывалі-кірмашы забяспечваюць не толькі гродзенскія, але і сталічныя праваахоўнікі. Акрамя таго, дарожную сітуацыю будуць кантраляваць спецпадраздзяленні ДПС "Страла", а за парадкам на вуліцах прасочаць вайскоўцы ўнутраных войскаў. Усе ўваходы на фестываль абсталяваны рамкамі з металадэтэктарамі, а на тэрыторыі ўсталяваны камеры відэаназірання. 


Глядзі таксама па тэме: “Дажынкі” будуць ахоўваць 2 тысячы міліцыянтаў, а ў Лідзе паставяць 12 КПП