Аляксандр Лукашэнка застаецца ў Арменіі як мінімум да 14 сакавіка

Аляксандр Лукашэнка не спяшаецца вяртацца з Арменіі ў Беларусь. Як паведамляе яго прэс-служба, візіт кіраўніка нашай дзяржавы працягнецца як мінімум да 14 сакавіка.
У Арменіі ў Лукашэнкі запланаваныя яшчэ нейкія сустрэчы, але з кім, невядома. Нагадаем, кіраўнік Беларусі прыляцеў у Ерэван 11 сакавіка. Ён сустрэўся з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам.

БелаПАН