Аляксандр Мілінкевіч раскажа Еўрапарламенту пра Беларусь за 4 хвіліны
Столькі будзе доўжыцца выступ кіраўніка руху "За Свабоду" на спецыяльным паседжанні, прысвечаным Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яго намеснік Віктар Карняенка. Асноўная задача выступу Мілінкевіча — данесці да еўрапарламентароў не эмоцыі, а канкрэтныя факты выбарчай кампаніі. У еўраструктурах, па словах Карняенкі, ёсць упэўненасць, што Аляксандр Лукашэнка перамог на выбарах, але з незразумелай прычыны ўжыў сілу для разгону паслявыбарнай маніфестацыі.
У сваім выступе Мілінкевіч прапануе, каб аб'яднаная Еўропа не "зачыняла дзверы" перад Беларуссю. Але пры гэтым, кажа Карняенка, улада павінна весці Беларусь у Еўропу праз "парадныя дзверы, а не праз чорны ўваход". Іншымі словамі, ёсць дэмакратычныя стандарты, абавязковыя для ўсіх.
З гэтай нагоды пойдзе і гутарка пра ўваходжанне Беларусі ў Савет Еўропы. Па словах Карняенкі, беларускія ўлады не зацікаўленыя ў паўнавартасным уваходжанні ў СЕ, бо гэта азначае прыняццё пэўных дэмакратычных нормаў і працэдураў. Для беларускага рэжыму, маўляў, найбольш выгадным быў бы статус спецыяльна запрошанай краіны, бо ён бы даваў плюсы, але не накладаў бы адказнасці. Карняенка кажа, што
Выступ Мілінкевіча быў узгоднены з кіраўнікамі палітычных партыяў і аб'яднанняў. Агульная пазіцыя будзе аформленая ў якасці дакумента. Ён будзе распаўсюджаны сярод еўрапарламентароў.
Нагадаем, 12 студзеня перад еўрапарламентарамі таксама выступіць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Аляксандраў. Ён прадставіць пазіцыю Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці праграмы "Усходняга партнёрства".