Аляксандра Францкевіча дадаткова звінавацілі ў хакерскіх атаках
У дачыненні да Францкевіча ўзбуджаная крымінальная справа за распрацоўку камп'ютэрных праграм або ўнясенне зменаў на сайце Наваполацкага мінгарвыканкама.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна" са спасылкай на "Ежедневник", ў дачыненні да аднаго з абвінавачаных па справе "анархістаў" Аляксандра Францкевіча ўзбуджаная крымінальная справа, якая прадугледжвае пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі.
Як было ўстаноўлена ў выніку расследавання, у перапынках паміж падпаламі Францкевіч атакаваў сайт гарвыканкама горада Навапалацка, дзе ён некалі пражываў. Для гэтай мэты ён выкарыстоўваў адмысловыя шкодныя кампутарныя праграмы. Падазраваны размяшчаў гэтыя файлы на сайце гарвыканкама, пасля чаго меў магчымасць мініпуляваць кампутарнай інфармацыяй і кіраваць серверам без ведама адміністратара. Зараз супрацоўнікі праваахоўных органаў правяраюць дачыненне анархістаў да хакерскіх нападаў на сайты іншых дзяржорганаў Беларусі.