Аляксандра Герасіменя паставіла рэкорд чэмпіянатаў свету
Чэмпіянат свету па водных відах спорту працягваецца ў Рыме. 29 ліпеня беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя ў кваліфікацыі на дыстанцыі 50 м на спіне ўсталявала рэкорд чэмпіянатаў свету. Адначасова яна палепшыла свой жа нацыянальны рэкорд. Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандра Герасіменя праплыла дыстанцыю за 27,65 секунды і з найлепшым вынікам выйшла ў паўфінал. На пяць сотых секунды ад беларускі адстала адна з фаварытак спаборніцтваў немка Даніэла Самульскі. Яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Кавалёва паказала толькі 48-ы вынік (29,73) з 132 удзельніц.