Аляксандра Герасіменя заваявала "бронзу" на "Універсіядзе 2009"
Беларуская плаўчыха Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль на XXV Сусветнай летняй Універсіядзе 2009, што праходзіць у Белградзе. Дыстанцыю ў 50 метраў на спіне яна праплыла за 28,32 секунды. Срэбнаму прызёру
― кітаянцы Су Цянлонцзы ― нашая спартоўка саступіла 0,12 секунды. Яшчэ на 0,03 сотыя секунды хутчэй да фініша прыйшла японка Шыха Сакаі, якая атрымала "золата".
"Бронза" Аляксандры Герасімені ― не першая ўзнагарода, якой падчас "Універсіяды 2009" дамагліся беларуская плаўчыхі. 6 ліпеня Святлана Хахлова перамагла на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем з новым рэкордам Універсіядаў.
XXV Сусветная летняя Універсіяда 2009 у Белградзе працягнецца да 12 ліпеня.