Аляксандра Глеба хацелі б бачыць у складзе зборнай Англіі
Аляксандр Глеб прызнаны найлепшым футбалістам суботняга матчу чэмпіянату Англіі паміж клубамі “Арсенал” і “Астан Віла”.
Нагадаем, беларускі легіянер выйшаў на поле пасля траўмы, атрыманай у лістападзе на трэніроўцы ў Мінску напярэдадні матчу са зборнай Галандыі. “Арсенал” атрымаў у гасцях “валявую” перамогу з лікам 2:1.
Аляксандр Глеб быў заменены на 60-й хвіліне. Пасля гэтай перамогі “Арсенал” набраў 36 ачкоў і ўпэўнена ачольвае турнірную табліцу англійскай прэм’ер-лігі. “Чэлсі” адстае ад яго на 5 ачкоў.
У каментары ВВС пасля гульні пра Аляксандра Глеба было сказана: “У нас да гэтага гульца толькі адзіная прэтэнзія. Яна ў тым, што ён не нарадзіўся брытанцам. Гуляў бы Глеб за нашу зборную — уся Англія была б шчаслівай”, паведамляе “Наша ніва”.