Аляксандра Глеба папярэдзілі, учора “Манчэстар Юнайтэд” дагнаў “Арсенал”
Лонданскі “Арсенал”, які быў адзінаасобным лідарам англійскай Прэм’ер-лігі, пасля 22-га тура страціў першы радок у турнірнай табліцы. “Кананіры” на сваім полі згулялі ўнічыю з адным з аўтсайдэраў
“Бірмінгемам” – 1:1. Аляксандр Глеб правёў увесь матч і на 55-й хвіліне
“зарабіў” папярэджанне.
Галоўныя сапернікі “Арсенала” атрымалі перамогі. “Манчэстар Юнайтэд” разграміў “Ньюкасл” з лікам 6:0, а “Чэлсі” выйграў у “Тотэнхэма” – 2:0.
Цяпер у “Манчэстар Юнайтэд” і “Арсенала” па 51 ачку, але ў “МЮ” больш перамогаў і лепшая розніца забітых і прапушчаных мячоў. 47 ачкоў мае “Чэлсі”, што працягвае гонку за лідэрамі і спадзяецца паўдзельнічаць у змаганні за чэмпіёнства.