Аляксея Шыдлоўскага арыштавалі на 5 сутак

Сёння раніцай міліцыянты затрымалі актывіста дэмакратычнага руху Аляксея Шыдлоўскага. Цяпер ён знаходзіцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку па вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Згодна з рашэннем суда Шыдлоўскі павінен адсядзець яшчэ 5 сутак. Нагадаем, што напярэдадні святкавання неафіцыйнага Дня незалежнасці 27 ліпеня Шыдлоўскі цягам дня быў двойчы затрыманы.

Двойчы на яго складалі пратаколы. Паводле другога, быў вынесены прысуд — арышт на 15 сутак. Гэты тэрмін зняволення апазіцыянер адбыў. Цяпер апазіцыянер павінен адсядзець 5 сутак — прысуд паводле першага пратаколу.

У абодвух выпадках ён абвінавачваўся ў дробным хуліганстве.

“Радыё Свабода”